Прагноз надвор’я на 22 красавіка

21 апреля 2017

Надвор’е на тэрыторыі Беларусі ў суботу 22 красавіка будуць вызначаць атмасферныя франты са Скандынавіі. Увага! На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Брэсце – дождж, удзень магчымы мокры снег, уначы +2, удзень +8,

У Гродне – кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), уначы +2, удзень +7

У Віцебску – кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег, уначы +1, удзень 5 вышэй за нуль

у Магілёве - дажджы, удзень з мокрым снегам, уначы +3, удзень +7

у Гомелі – уначы дождж, +2, удзень 9 цяпла, кароткачасовы дождж

у Мінску – ападкі (дождж, мокры снег), уначы +3, удзень +7

У бліжэйшыя дні ў сталіцы: у нядзелю кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), +9, у панядзелак таксама 9 цяпла, магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж.

Надвор’е ў суседніх краінах: у Маскве +7, ў Вільнюсе 8 цяпла, Кіеве +10, Варшаве 7 з плюсам.

Надвор’е ў Заходняй Еўропе: у Парыжы +16, Берліне +10,

Вене 12 цяпла, Рыме +17 градусаў.