Прагноз надвор'я на 11 чэрвеня

10 июня 2019

Сіноптыкі пра сітуацыю ў Беларусі: надвор'е ў краіне будзе вызначацца вобласцю павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплай паветранай масай. На тэрыторыі Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У дзённыя гадзіны 11-12 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30 - +33 градусаў. 13-15 чэрвеня гарачае надвор'е захаваецца.