Прафсаюзы аховы здароўя Беларусі і Егіпта выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва

25 июля 2023

Прафсаюзы аховы здароўя Беларусі і Егіпта падпісалі дамову аб супрацоўніцтве - у нашай краіне з рабочым візітам дэлегацыя Усеагульнага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Егіпта на чале са старшынёй. Узаемадзейнічаюць арганізацыі ўжо не першы год, але зараз гэтая праца выходзіць на новы ўзровень. Размова ідзе аб практыка-арыентаваных кірунках сумеснай дзейнасці. Гэта і абмен вопытам, і прасоўванне агульных ініцыятыў на міжнароднай арэне, і садзейнічанне ўсталяванню партнёрскіх адносін паміж арганізацыямі аховы здароўя.

Візіт дэлегацыі з Егіпта прадоўжыцца да 30 ліпеня. За гэты час госці наведаюць Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт і азнаёмяцца з яго матэрыяльна-тэхнічнай і навуковай базай, абмяняюцца вопытам са спецыялістамі вядучых медустаноў нашай краіны. Падрыхтавана і насычаная культурная праграма.