Прафсаюзы ўзялі на кантроль налічэнне зарплаты бюджэтнікам

13 января 2020
Павышэнне заработнай платы, абарона сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму стануць асноўнымі кірункамі ў працы прафсаюзных камітэтаў краіны. Гэта звязана ў першую чаргу з новым Працоўным кодэксам, які ўвойдзе ў сілу з 28 студзеня, а таксама змяненнямі ў парадку налічэння  зарплат бюджэтнікам. Яно павінна быць максімальна адкрытае і зразумелае як для наймальніка, так і для работнікаў. Пра гэта заявіў Міхаіл Орда падчас справаздачна-выбарнай канферэнцыі ФПБ у Магілёве. 


Для аператыўнага рэагавання на заўвагі па налічэнні заработнай платы ў рэгіёнах краіны з наступнага тыдня пачнуць працаваць гарачыя лініі.