Прафсаюзы Віцебскай вобласці дапамагаюць сабраць партфель школьнікам

26 августа 2020
Больш за мільён школьнікаў прыступяць да заняткаў 1 верасня. Традыцыйная дабрачынная акцыя перад пачаткам навучальнага года праходзіць у нашай краіне ўжо амаль 30 гадоў.

Прафсаюзы дапамагаюць сем'ям школьнікаў сабраць партфель.  Першачарговая ўвага - шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным і прыёмным сем'ям, а таксама сем'ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Закупляюцца канцылярскія тавары, падручнікі, адзенне і абутак.  Сёння ў Віцебску  25 партфеляў з неабходным школьным прыладдзем прафсаюз медыкаў перадаў будучым першакласнікам, чые бацькі працуюць у сферы аховы здароўя. 

Уладзіслаў Мужычэнка, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя: "Парадку 600 дзяцей медыцынскіх работнікаў пойдуць у першы клас. І кожны з гэтых дзетак атрымае дапамогу. Яна розная: камусьці дорыцца школьны партфель, камусьці аказваецца матэрыяльная дапамога. Важна, што кожная сям'я ў полі зроку і не застаецца без увагі".

Фінансавую дапамогу напярэдадні новага навучальнага года прафсаюзы акажуць падшэфным школам-інтэрнатам і дзіцячым сацыяльным прытулкам.