Прафсаюзы ўзмоцняць кантроль над захаваннем гігіены на прадпрыемствах

20 марта 2020
З мэтай прафілактыкі на прадпрыемствах краіны ўзмоцняць кантроль над захаваннем гігіены. З ініцыятывай выступіла Федэрацыя прафсаюзаў. Арганізацыя праверыць спраўнасць працы санітарна-бытавых памяшканняў і вентыляцый, а пры неабходнасці пасадзейнічае заводам і фабрыкам у набыцці сродкаў дэзынфекцыі. Акрамя таго, будзе распрацавана пытанне аб карэкціроўцы рэжыму працы прадпрыемстваў. Мэта - пазбегнуць масавага збору людзей.