Прафсаюзы Беларусі аднавілі гарачую лінію за кантролем цэн у магазінах - нагадваем нумары тэлефонаў

29 января 2023

У гандлёвых аб'ектах працягваецца маніторынг цэн і асартыменту тавараў. Кантроль ад прафсаюзаў штомесячны. Пад прыцэлам  89 пазіцый. За студзень гэтага года праверылі больш за 260 аб'ектаў па ўсёй краіне. Спецыялісты адзначаюць, што цэны выраслі на пшанічную муку, смятану, цвёрды сыр і несезонную агародніну. Таннейшымі сталі  крупы, бабовыя, сасіскі і чорная гарбата. У полі зроку  не толькі буйныя аб'екты. Да магазінаў у рэгіёнах  патрабаванні тыя ж. Кантроль як метад барацьбы з завышэннем цэн працуе. Калі праверкі пачасціліся, доля парушэнняў зменшылася да 17 %.

Гарачая лінія Федэрацыі прафсаюзаў: +375 (44) 702-62-38, +375 (44) 701-46-74, +375 (44) 702-08-93, +375 (44) 701-54-71

Таксама прафсаюзы аднавілі гарачую лінію  вырашаюць праблему і праводзяць праверку на працягу сутак. З 19 студзеня гэтага года паступіла больш за сотню званкоў. Іх прымаюць у будныя дні з 9:00 да 18:00.