Дапамогу аграрыям аказвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

1 сентября 2017

І не толькі ва ўборцы ўраджаю. Актывісты гатовыя да любых сельгасработ: гэта і нарыхтоўка саломы, і добраўпарадкаванне малочнатаварных ферм.

Расказвае Марына Раманоўская.

Праца на палях Дубровенскага льнозавода кіпіць з самай раніцы. Дапамагаюць аграрыям рыхтаваць трасту да механізаванай уборкі прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў. Сабраць лён у стужкі трэба на вялізнай тэрыторыі, таму памочнікам тут заўсёды радыя.

Дубровенскі льнозавод - адно з вядучых прадпрыемстваў Беларусі па першаснай перапрацоўцы валакністай культуры. Спецыялізуецца на выпуску прадукцыі тэхнічнага прызначэння. Гэта льняное валакно, пакавальны шпагат. На прадпрыемстве ўкаранёная безадыходная тэхналогія вытворчасці.

У паўночным рэгіёне краіны пад лён адведзена трынаццаць тысяч гектараў. У наступным годзе пасяўныя плошчы плануюць павялічыць. Самыя вялікія палі знаходзяцца ў Дубровенскім, Аршанскім і Пастаўскім раёнах.

У гэтай гаспадарцы Гомельскага раёна немалыя плантацыі займае агародніна. Таму рабочыя рукі і тут лішнімі не бываюць. Да ўборкі таматаў падлучыліся больш як трыццаць актывістаў. За дзень атрымалася сабраць ураджай з сарака сотак.

Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў з першых дзён уключыліся ва ўборачную кампанію. Гатовыя актывісты да любых сельгасработ. На гэтым прадпрыемстве Брэсцкай вобласці, да прыкладу, дапамаглі навесці парадак на малочнатаварнай ферме.

Дапамогу аграрыям прафсаюзныя актывісты аказваюць па ўсёй краіне. Працы яшчэ шмат. Наперадзе ўборка позняй гародніны, бульбы і кукурузы.