Прафсаюзныя прававыя прыёмы пройдуць па ўсёй краіне

28 ноября 2019
Прававыя прыёмы правядуць сёння прафсаюзы па ўсёй краіне. Больш  за сто юрыстаў федэрацыі пракансультуюць усіх, хто  жадае, па пытаннях абароны працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. З лістапада 2017 года ў прыёмах удзельнічаюць работнікі пракуратуры. У прыярытэце супрацоўніцтва дзвюх структур – выкананне наймальнікамі гарантый, парадку, тэрмінаў выплаты заработнай платы і ўсіх сум,  што  належаць работніку  пры звальненні.