Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян аднаўляюцца

19 сентября 2019

Сёння пасля летняга  перапынку адновяцца прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян. Больш за сотню інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам па ўсёй краіне. Юрысты ФПБ пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях абароны працоўных правоў  і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. 

Марына Лазар, начальнік галоўнага ўпраўлення  апарата  савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Толькі за першае паўгоддзе 2019 прафсаюзнымі юрыстамі на прыёмах было прынята больш чым 2000 чалавек. Ім дадзеныя растлумачэнні па працоўных і звязаных з імі пытаннях. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў працаўнікам вернута больш чым 900 тыс. рублёў пазапраўна ўтрыманых або нявыплачаных сум, адноўленыя на працы 23 чалавекі".

Дарэчы, з лістапада 2017 года да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца супрацоўнікі пракуратуры. Такая форма працы дазваляе больш аператыўна вырашаць праблемы людзей у галіне  працы, парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы.