Прафсаюзныя камітэты ў Магілёве сабралі на свята каля сотні дзяцей

20 августа 2018

Прафсаюзныя камітэты прадпрыемстваў краіны далучыліся да вялікага дабрачыннага марафона па падрыхтоўцы школьнікаў да новага навучальнага года. Гэта не толькі адрасная дапамога, але і маштабныя святы. У Магілёве ён сабраў каля сотні дзяцей. Маляўнічае навуковае шоу, фестываль мыльных бурбалак і, вядома ж, падарункі ўручаны будучым першакласнікам.

Андрэй Нялюбін, загадчык адзела Магілёўскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза працаўнікоў АВК: "Да 1 верасня па ўсёй вобласці бацькам дзяцей, якія першы раз пойдуць у школу, будзе выдзелена матэрыяльная дапамога. Многія арганізацыі праводзяць зборы, святы".

Фінансавую падтрымку ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года прафсаюзы акажуць таксама дамам сямейнага тыпу, сацыяльным прытулкам і шматдзетным сем'ям.