Урачы-нарколагі рэгулярна праводзяць са школьнікамі і студэнтамі каледжаў гутаркі на тэму небяспекі ўжывання спайсаў. Вучняў заклікаюць пры неабходнасці звяртацца ў медыцынскія цэнтры. Дапамогу тым, хто прыйшоў добраахвотна, аказваюць ананімна. Далучаюцца да выхаваўчай работы супрацоўнікі пракуратуры і студэнты медуніверсітэта.
Нарколагі нагадваюць, што трэба і бацькам уважліва сачыць за паводзінамі дзяцей, пры неабходнасці звяртацца да спецыялістаў.














