Прафілактычная акцыя "Уступі дарогу хуткай" праходзіць у Віцебску

31 марта 2020
ДАІ Віцебска сумесна з медыкамі праверылі, як аўтааматары ўступаюць дарогу хуткай. Вынік прыемна здзівіў: толькі адзін вадзіцель не прапусціў карэту з уключанымі маячкамі. Такія рэйды ў абласным цэнтры праходзяць рэгулярна. Задача - выпрацаваць ва ўдзельнікаў дарожнага руху звычку ўступаць дарогу спецтранспарту. 

За непрапусканне транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння ў Беларусі прадугледжаны штраф да 270 рублёў альбо пазбаўленне вадзіцельскіх праў.