Прафілактычная акцыя Стоп-спайс праходзіць ў сталіцы

27 марта 2014

Наркотыкам - жорсткі бой. Прафілактычная акцыя Стоп-спайс праходзіць ў сталіцы. У школах праводзяцца трэнінгі для бацькоў і настаўнікаў, сустрэчы школьнікаў з праваахоўнікамі і нарколагамі. Дарэчы, кожны месяц з'яўляюцца новыя псіхатропныя рэчывы, не ўнесеныя ў спіс забароненых. Таму ўведзена паняцце аналаг наркатычных сродкаў, што дазволіць забараняць ўжыванне і захоўванне новых, больш таксічных відаў наркотыкаў. Усе падрабязнасці ў Надзеі Сербіненкі.


Раніцай у сталічным наркалагічным дыспансеры людзей заўсёды няшмат. Тут асноўны кантынгент - пацыенты з дыягназам алкагалізм. Але апошнім часам на прыём у кабінет нарколага - чарга. Падлеткаў.


Нарколагі шакіруюць апошняй статыстыкай: ў першы раз дзеці спрабуюць маркі ці спайсы ва ўзросце трынаццаці гадоў. Вось гэтаму юнаку зараз шаснаццаць. З-за псіхатропаў ён не спіць ужо чацвёртыя суткі і запэўнівае: спрабаваў усяго тры разы.


Для барацьбы з павальнай маладзёжнай эпідэміяй - злоўжываннем псіхатропамі - у ход ідуць любыя сродкі.


Прафілактычная акцыя Стоп-спайс гэтымі днямі праходзіць ў сталіцы. Так, у школе нумар 189 сабраліся каля ста вучняў з дваццаці шасці школ Ленінскага раёна. Супрацоўнікі праваахоўных органаў расказваюць старшакласнікам аб прававых наступствах ужывання наркотыкаў і раздаюць метадычны матэрыял.


Шмат вучняў сабралася на сустрэчу, нягледзячы на канікулы. Самі малявалі плакаты і нават прыдумалі сцэнарый ток-шоу Супраць наркотыкаў.


Усё грамадства аб'ядналася ў барацьбе супраць наркотыкаў. Сёння цяжка знайсці абыякавага да злабадзённай праблемы чалавека.


Васіль Лосіч, намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі: На дадзены момант у РБ няма легальных наркотыкаў, але, тым не менш, мы выявілі 11 новых рэчываў, якія не ўключаныя ў спісы. Яны ўжо прапрацаваныя. Знаходзяцца ў Міністэрстве аховы здароўя на ўключэнне ў пастанову.


Эпідэмія маладзёжнай наркаманіі набыла неверагоднае распаўсюджанне. Школьнікі ляжаць у рэанімацыях з дыягназам перадазіроўка, а некаторых ужыванне спайсу ўвогуле прывяло да суіцыду. Таму адзіная гарантыя не трапіць у залежнасць - ніколі не спрабаваць.