Акцыя ДАІ "Бяспечныя канікулы" праходзіць у сталіцы

26 марта 2019

На гэтым тыдні асаблівая ўвага інспектараў ДАІ - самым маленькім удзельнікам дарожнага руху. Прафілактычная акцыя "Бяспечныя канікулы" праходзіць у сталіцы. Пільна сочаць за выкананнем правіл на дваровых тэрыторыях, а таксама на скрыжаваннях. У вадзіцеляў правяраюць наяўнасць дзіцячых крэслаў. Ва ўзмоцненым рэжыме патрулююць найбольш аварыйныя месцы. Усё гэта накіравана на памяншэнне колькасці няшчасных выпадкаў на дарозе. З пачатку года ў сталіцы здарылася восем ДТЗ з удзелам дзяцей, пацярпелі дзевяць чалавек.

На гэтым тыдні супрацоўнікі ДАІ правядуць і прафілактычныя сустрэчы з дарослымі. Акрамя таго, абследуюць стан дарожнага пакрыцця паблізу навучальных устаноў.