Прафесара і выкладчыкі БелМАПА і медуніверсітэтаў будуць кругласутачна кансультаваць урачоў у рэгіёнах

11 апреля 2020
Прафесара і выкладчыкі БелМАПА і медуніверсітэтаў будуць кругласутачна кансультаваць урачоў у рэгіёнах па відэасувязі. Перш за ўсё па інфекцыйных захворваннях, пульманалогіі, дарослай і дзіцячай анестэзіялогіі і рэанімацыі. Спецыяльны цэнтр арганізавала Міністэрства аховы здароўя. Таксама ведамства прыняло меры, каб вырашыць пытанне з недахопам медыкаментаў, на якія рэзка павялічыўся попыт.

Умова адна - абавязковая наяўнасць інструкцыі на рускай мове. Таксама некаторыя вытворчасці перапрафілююць пад выпуск антысептыкаў.