Прафесар з Паднябеснай Цзінь Сінь у Актуальным інтэрв'ю

4 декабря 2013
Геапалітычныя гульні дзяржаў - і хобі, і праца. Сёння ўвечар журналісты Агенцтва тэленавін прапануюць новы выпуск праекта Актуальнае інтэрв'ю. Яго героем стаў намеснік дырэктара Кітайскага цэнтра даследаванняў сучаснага свету Цзінь Сінь. Прафесар з Паднябеснай на беларускім прыкладзе распавядзе пра ўсходнія асаблівасці бізнесу па-кітайску і растлумачыць, чаму, акрамя законаў маркетынгу, кітайскія бізнесмены звяраюць сваю стратэгію з вучэннем Канфуцыя. Глядзіце Актуальнае інтэрв'ю сёння ўвечар на Беларусь 1.