Прафесіяналы паштовай сувязі з усёй краіны сабраліся ў Мінскім раёне

16 сентября 2016

Конкурс майстэрства работнікаў Белпошты сёлета праходзіць у юбілейны 20-ы раз. Свае ўменні, якасць і хуткасць аказання паслуг, валоданне сучаснымі паштовымі тэхналогіямі прадэманстравалі больш за паўсотні спецыялістаў гарадскіх і сельскіх аддзяленняў сувязі. У конкурснай праграме - тэарэтычныя заданні і творчыя, з прэзентацыяй фірменнага касцюма і іміджа каманды.

Конкурс прафесійнага майстэрства заахвочвае работнікаў паштовай сувязі асвойваць новыя формы абслугоўвання насельніцтва. Напрыклад, паштовыя кур'еры пачалі аказваць свае паслугі менавіта пасля правядзення чарговага прафесійнага спаборніцтва.