Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць медыцынскія сёстры. З гэтай нагоды Жодзіна ўрачыста прымае шаноўных гасцей з усёй Мінскай вобласці. Па добрай традыцыі ў міжнародны дзень ушаноўваюць лепшых спецыялістаў гэтай сферы.
Сёння больш за дзве сотні такіх прафесіяналаў з чуллівымі сэрцамі ўдастоены асабістых узнагарод. У тым ліку нагруднага знака "Выдатнік аховы здароўя", грамат і падзяк самага высокага ўзроўню. Ацэнка працы медыцынскіх сясцёр - не толькі ўзнагароды, але і ўдзячнасць пацыентаў, аб здароўі і камфорце якіх яны кругласутачна дбаюць.
У гонар выдатнікаў працы - паэтычна-музычныя віншаванні і цёплыя словы. Сёння ў Мінскай вобласці больш за 15 тысяч спецыялістаў сярэдняга медыцынскага звяна.













