Прафесійнае свята ў працаўнікоў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

21 февраля 2014

Талент праектыроўшчыка, густ мастака і акуратнасць хірурга - і ўсё гэта ў адной прафесіі. Сёння прафесійнае свята адзначаюць працаўнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Першае дакументальнае сведчанне пра іх дзейнасць у нашай краіне тычыцца 1398 года. Сёння да паслуг прафесійных каморнікаў - самае сучаснае абсталяванне GPS, камп'ютары, спадарожнікі. А яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму ўсё прыходзілася рабіць уручную.


Сёння на землеўпарадкавальным факультэце Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі вучацца 450 студэнтаў. Дарэчы, земфак у верасні гэтага года адзначыць свой 175-гадовы юбілей.