Прафесійнае свята сёння ў архівістаў Беларусі

6 октября 2013
Да гэтага дня сталічны музей-архіў літаратуры і мастацтва падрыхтаваў наведвальнікам падарункі. Гэта дзве экспазіцыі: адна прысвечаная 90-годдзю літаратурнага аб'яднання Маладняк, куды ўваходзілі Крапіва, Лынькоў, Чорны, і другая - да 100-годдзя Сяргея Грахоўскага. На ёй можна ўбачыць першыя вершы паэта, фотаздымкі і мастацкія спробы пісьменніка. А ў найбліжэйшы час музей прапануе даследнікам два рарытэты, якія паступілі ў фонды з-за мяжы.