47 гадоў на варце парадку. Сваё прафесійнае свята сёння адзначаюць вайскоўцы сталічнай брыгады міліцыі. Святочны канцэрт па традыцыі прайшоў у вайсковай часці 5448. Пачалася ўрачыстая праграма з ўзнагароджання лепшых байцоў часці. З рук намесніка міністра МУС Юрыя Караева яны атрымалі чарговыя воінскія званні і ганаровыя граматы. Павіншавалі вайскоўцаў з іх святам і зоркі беларускай эстрады. Аляксандр Саладуха, Георгій Калдун, Ірына Дарафеева гэта толькі не поўны спіс артыстаў, якія сёння праспявалі для міліцыянераў.
Штодня амаль 300 салдат правапарадку ахоўваюць спакой і бяспеку жыхароў і гасцей сталіцы ў 9-ці раёнах горада. Вось і сёння, нават нягледзячы на ўрачыстасць, многія з іх сваё прафесійнае свята правялі на варце. Для гэтых міліцыянераў святочныя мерапрыемствы ў часці пройдуць у панядзелак.














