Прафесійнае свята сёння адзначаюць беларускія артылерысты

19 ноября 2017

2017 год для іх стаў годам якасці баявой падрыхтоўкі. Праведзена больш за тысячу пускаў, пры гэтым разлікі паказалі выдатную аператыўнасць і эфектыўнасць. Галоўным экзаменам стала сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017". Акрамя таго, сёлета каманда беларускіх артылерыстаў заняла другое месца ў Армейскіх міжнародных гульнях з адным з лепшых вынікаў у конкурсе "Майстры артылерыйскага агню".

І знакавая падзея напярэдадні стагоддзя Узброеных Сіл - баявыя пускі з мадэрнізаванага комплексу "Паланез-М" пацвердзілі далёкасць да 300 кіламетраў і высокую дакладнасць.