Прафесійнае свята сёння адзначае ваенная разведка

5 ноября 2019

Прафесійнае свята сёння адзначае эліта беларускай арміі - ваенная разведка. Сваю гісторыю гэтыя падраздзяленні вядуць з 5 лістапада 1918 года - з моманту стварэння ў Чырвонай арміі першых разведвальных часцей. У гады Вялікай Айчыннай вайны 121 разведчык быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Ужо ў суверэннай гісторыі нашай краіны ваенная разведка была вызначана як прыярытэтны напрамак. Вялікая ўвага надаецца тэхнічнаму пераабсталяванню падраздзяленняў. На ўзбраенне воінскіх часцей асаблівага прызначэння паступаюць самыя сучасныя комплексы. А сваю боегатоўнасць нашы разведчыкі не раз паказвалі на ваенных вучэннях.