Рызыкуючы сваім жыццём у экстрэмальных умовах прыйсці на дапамогу іншым. Прафесійнае свята адзначаюць сёння беларускія ратавальнікі. На іх рахунку тысячы захаваных жыццяў і патушаных узгаранняў. А за статыстыкай - лёсы людзей. Пра майстэрства ратавальнікаў Мінскай вобласці - Ян Пашкевіч.
Ускочыць на спрынтарскай хуткасці ў пажарнае абмундзіраванне без падрыхтоўкі не атрымліваецца. Норму ў 45 секунд перавышаем у некалькі разоў. У спешцы дасталася нават аператару.
Агонь, завалы, вышыня – усе стыхіі аб’ядналі сваю моц супраць ратавальнікаў на гэтым палігоне. Многія пачаткоўцы не вытрымліваюць такі псіхалагічны краш-тэст.
Абсталяванне дадае амаль 20 кілаграмаў вагі. Акрамя таго, з вялікім балонам за плячыма не так проста трапіць у кожную шчыліну. Псіхалогія непадрыхтаванага чалавека дае збой ужо на першым выпрабаванні – спуску з вышыні. Падчас выратавання людзей са шматпавярхоўкі такі промах можа каштаваць вельмі дорага.
Далей дымавая завеса на мосце, ахопленым полымем. Падчас аўтааварыі пашкоджаны бензабак, невялікая іскра можа ператварыць усё наваколле ў такі ж вогненны шлях.
Далей самае складанае і цяжкае – выратаванне людзей з закрытага памяшкання, дзе ўжо бушуе полымя.
Бачнасць менш за некалькі сантыметраў, закрытая прастора і шматузроўневыя лабірынты. Здаецца, што нават цэлага балона паветра не хопіць – так паскараецца дыханне.
Дадатковыя барыкады ствараюць бэлькі, расліны і вузкія праходы. Зараз нам патрэбна толькі знайсці выхад – можам не спяшацца. Сапраўды ж лік ідзе на секунды – у любым месцы задымленага дома можа знаходзіцца той, каму патрэбна неадкладная дапамога.
Але самы складаны псіхалагічны тэст для ратавальніка – разумець, што кожнае тваё дзеянне можа захаваць не адно жыццё.
А вось пра тое, як ратавальнікі адпачываюць пасля працы, яны расказалі самі ў стылі рэп.













