Прафесійнае свята сёння адзначаюць медпрацаўнікі

18 июня 2017

Падводзячы вынікі тыдня, не можам не павіншаваць тых, хто ў прамым сэнсе кожны дзень ратуе жыцці. Гэта іх праца, прызначэнне. Сваё прафесійнае свята сёння адзначаюць больш за 150 000 медпрацаўнікоў нашай краіны.

Пра поспехі беларускай медыцыны гаворыць многае. Штогадовыя рэйтынгі, у якіх Беларусь паднімаецца ўсё вышэй, пацвярджаюць: у дзяржавы - здаровая будучыня. Літаральна з апошняга: мы займаем першае месца ў свеце ў даступнасці якасных медпаслуг. Да ўрачоў-трансплантолагаў едуць вучыцца з усіх куткоў планеты. У нас зараджаецца новае жыццё, а галоўнае, яго захоўваюць у самых цяжкіх выпадках. Дзіцячай смяротнасці - няма. Ды і перамагчы рак, паводле слоў спецыялістаў, дзякуючы новаму абсталяванню і методыкам стала прасцей.

А самае неверагоднае: ужо сёння ў нашай краіне жыве чалавек з надрукаваным на 3D-прынтары сэрцам - зараз гэта не фантастыка. Аперацыю правялі ў сталічным РНПЦ "Кардыялогія".

І сёння мы гаворым: "Дзякуй за вашу працу і віншуем са святам!" Не толькі дактароў, але і ўсіх беларусаў, дзеля якіх вы працуеце кожны дзень.