Прафесійнае свята адзначае Маладзёжны атрад аховы правапарадку БРСМ

6 февраля 2013
Юная арганізацыя ў прамым сэнсе слова - гэта дапамога сапраўдным праваахоўнікам. Сёння рух налічвае каля 15 тысяч чалавек. Галоўны міліцыянер краіны Ігар Шуневіч напярэдадні асабіста падзякаваў хлопцам і дзяўчатам за дапамогу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла сярод юных праваахоўнікаў. За апошнія два гады з удзелам актывістаў гэтай арганізацыі было затрымана каля трох тысяч правапарушальнікаў. Пачынаў сваю дзейнасць гэты маладзёжны рух яшчэ ў 2004-м. Два гады назад было заснавана і прафесійнае свята.