Прафесійнае свята адзначае Камітэт судовых экспертыз

22 апреля 2018

Сёння прафесійнае свята адзначае самая маладая праваахоўная структура Беларусі. Роўна пяць гадоў таму Прэзідэнт падпісаў указ аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Нягледзячы на юны ўзрост, спецыялісты ведамства здольныя выконваць любыя пастаўленыя задачы: найскладанейшыя экспертызы ДНК чалавека, крыміналістычныя даследаванні, аналіз забароненых рэчываў і наркотыкаў. Дарэчы, перадавыя распрацоўкі беларускіх экспертаў сталі ўзорам, на які раўнуюцца шматлікія аналагічныя ведамствы іншых краін.