Прафесіянал і чалавек, якому неабыякава будучыня краіны. За такога кандыдата прагаласавала Наталля Качанава

17 ноября 2019
Прафесіянал і чалавек, якому неабыякава будучыня краіны - так сваім выбарам кандыдата ў дэпутаты падзялілася кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталля Качанава прагаласавала на ўчастку 507 Старавіленскай акругі і падзялілася з журналістамі, якімі бачыць будучых народных выбраннікаў. На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, вельмі важна, каб дэпутаты пастаянна сустракаліся з людзьмі, праводзілі асабістыя прыёмы і адказвалі на пытанні, што хвалююць грамадзян. 

Выбарчая кампанія праходзіць актыўна ва ўсіх рэгіёнах. На думку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, гэтаму паспрыяла вялікая праца. Падрыхтоўка да выбараў і агітацыйная кампанія былі арганізаваны на высокім узроўні.