Праязныя білеты ў стылі супрэматызму з'явяцца ў Віцебску

6 апреля 2020
Гэта сумесны праект мясцовага аўтапарка і Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Рэалізаваць задумку таксама дапамаглі студэнты-дызайнеры. У аснове адна з работ Казіміра Малевіча. Новыя праязныя паступяць у продаж у маі. 

А ў трамваі і тралейбусы абласнога цэнтра вяртаюць кампосцеры. Гэта дадатковы спосаб аплаты праезду. На разавых білетах намаляваны сімвал "Славянскага базару" - васілёк.