Праезд у трамваі цяпер можна аплаціць банкаўскай карткай

23 мая 2019

Пілотны праект запусцілі на шостым маршруце "Зялёны Луг - Серабранка". Яго рэалізацыяй займаецца БПС-Сбербанк, які ў выпадку паспяховай працы пілотнага маршрута гатовы запусціць тэхналогію на ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска. Сістэма падтрымлівае плацежныя карты любога банка з бескантактным інтэрфейсам. Дастаткова, як і праязную картку, прыкласці да валідатара, спісваецца шэсцьдзясят капеек.

Новай сістэмай аплаты ўжо скарысталіся 340 мінчан. Акрамя таго, пасажыры могуць аплаціць праезд з дапамогай мабільнага тэлефона альбо разумнага гадзінніка, які падтрымлівае тэхналогію NFC.