Гэтыя праекты беларусаў здольныя гучна заявіць пра сябе на ўвесь свет. Інвестары ўжо гатовыя ўкладваць у лепшыя інавацыйныя распрацоўкі нашых хлопцаў і дзяўчат. 10 самых паспяховых ідэй пад фінансаванне забярэ Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Усяго для ўдзелу ў конкурсе інавацыйных праектаў падалі 72 заяўкі.
Колькі каштуе бізнес-ідэя, даведвалася Юлія Плытнік.
Ідэя ў самастойным выбары дзіцяці. Кола заняткаў яно вызначыць само, а выхавальнікі толькі дапамогуць замацаваць атрыманыя веды і вопыт малога. Звыклую еўрапейскую практыку на працягу года маладыя аспіранткі адаптавалі для Беларусі.
За лепшую бізнес-ідэю - 1,5 тысячы долараў! Але гэта толькі фармальная ацэнка паспяховага праекта. Галоўны бонус для пераможца - грант у памеры 11 тысяч долараў на рэалізацыю задумкі. За новым вопытам фінансавага заахвочвання просты разлік - камерцыйнае выкарыстанне навінкі можа прынесці куды большыя дывідэнды.
У Еўропе ўжо даўно практыкуюць такія конкурсы. Гэта як пачатак сваёй справы з падтрымкай арганізатараў і дапамогай інвестараў на першым этапе. Напрыклад, задумка мінулага года ўжо рэалізуецца на практыцы. Ілюстрацыя поспеху - Павел Лушчык, які перамог у папярэднім конкурсе 100 ідэй для Беларусі.
Павел Лушчык, навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага інавацыйнага ўнітарнага прадпрыемства Тэхнапарк БНТУ Палітэхнік: Будзем закупляць печы, інструменты, мяшалкі, дастаткова буйны сектар абсталявання. Сам сплаў мяркуецца рэалізаваць на прадпрыемствах як Беларусі, так і блізкага замежжа.
Галоўны прадукт, над якім працуе Павел, алюмініевы сплаў, так званы сілумін. Трываласць робіць яго незаменным нават у авіяцыі. Незатратнае рашэнне Паўла пераканала інвестараў. Дарэчы, сочыць за нашымі маладымі людзьмі не толькі мясцовы бізнес. У наступным годзе беларускія таленты могуць атрымаць шанц прайсці бясплатнае навучанне ў расійскім Сколкаве.
Эксперты мяркуюць, у Беларусі стартап-рух стане масавым ужо праз некалькі гадоў. Зрэшты, фармат такога конкурсу лепшым дапаможа гучна заявіць аб сваёй ідэі ўжо зараз.














