Як адзначаюць праваахоўнікі, летась у параўнанні з 2017-м колькасць кіберзлачынстваў павялічылася на 53 %.
Такую тэндэнцыю спецыялісты звязваюць з ростам тэхналогій. Адно з самых распаўсюджаных злачынстваў у Сетцы - крадзеж з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі і ўзлом акаўнтаў. Таму плануецца ўвесці новы закон, які рэгулюе пытанні тэрміналогіі, што зараз не прапісаны ў заканадаўстве, і вызначае, якім чынам персанальныя звесткі могуць быць выкарыстаныя і абароненыя.
Кірыл Вяткін, намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Беларусі: "Гэта сусветная тэндэнцыя. І хочацца адзначыць, што рост тэхналогій, укараненне безнаяўных разлікаў, рознага роду тэхналогій, інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, сацыяльная інжынерыя зламысніка не стаяць на месцы. Рознымі спосабамі і хітрыкамі хакеры спрабуюць завалодваць канфідэнцыяльнай інфармацыяй, персанальнымі звесткамі, з дапамогай якіх робяць тыя ці іншыя аперацыі ў інфапрасторы".
З верасня ў Акадэміі МУС будуць рыхтаваць спецыялістаў па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій. Адпаведны курс раскажа будучым спецыялістам, што такое кіберзлачынства, як яго выявіць і якія меры прымаць, каб злавіць злачынца з Сетцы.













