І ваенныя ВНУ закране праект указа Кіраўніка дзяржавы аб унясенні змен у правілы прыёму ў навучальныя ўстановы краіны. Так, па-за конкурсам у Сувораўскае і кадэцкія вучылішчы могуць быць залічаны прапаршчыкі і салдаты, якія праходзяць службу, пры наяўнасці рэкамендацыі воінскай часці. Таксама для гэтага трэба мець у атэстаце адзнакі 6 балаў і вышэйшыя па прадметах уступных выпрабаванняў. Мяркуецца, што такія змены дадуць больш магчымасцяў для паступлення грамадзян, якія маюць матывацыю да ваеннай службы.
Традыцыйна ваенныя ВНУ карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў беларусаў, але і ў замежных абітурыентаў. З моманту стварэння суверэннай Беларусі дыпломы атрымалі больш чым паўтары тысячы замежных спецыялістаў. Сёння падрыхтоўка будучых афіцэраў здзяйсняецца ў 8 айчынных навучальных установах краіны больш чым па 70 спецыяльнасцях.














