Праект указа аб стымуляванні людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах абмеркавалі ў Прэзідэнта

10 апреля 2020
Беларусаў будуць стымуляваць пераходзіць на электрычнасць. Якім чынам - гаварылі сёння ў Палацы Незалежнасці.

Праект указа, які закліканы матываваць грамадзян аддаваць прыярытэт электраэнергіі, профільны міністр прадставіў Прэзідэнту. Так, у дакуменце падрабязна прапісаны механізмы падтрымкі тых, хто вырашыць свой прыватны дом падключыць да электрасетак. Прапанова вызначана з прыцэлам на ўсеагульную выгаду. 

Беларуская АЭС дасць краіне дадатковыя аб'ёмы электраэнергіі. Зараз у Беларусі дзейнічаюць стымулюючыя тарыфы на электраэнергію для ацяплення і падагрэву вады. Новабудоўлі ўжо на стадыі праекта арыентуюць на падключэнне да электрасеткі. Ад гэтых крокаў ужо відаць вынік, попыт у насельніцтва значна ўзрос. Наступная задача - альтэрнатыва газіфікацыі ва ўжо пабудаваных дамах. Трэнд на чыстую энергію сёння ва ўсім свеце. Для нашай краіны гэта яшчэ і зніжэнне залежнасці ад расійскага газу (эканомія каля 5 млрд куб.м),  а значыць энергетычная незалежнасць і бяспека.