Праект указу аб адначасовай дапамозе ветэранам да 70-годдзя Вялікай Перамогі ўжо распрацаваны

13 февраля 2015

Аб гэтым сёння журналістам падчас правядзення выніковай калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заявіла Наталля Качанава. Віцэ-прэм'ер удакладніла, што, як толькі дакумент прымуць, то грашовую дапамогу атрымаюць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны да юбілею Перамогі 9 Мая. Гаворачы ж аб выніках работы Мінпрацы, Наталля Качанава адзначыла, што летась быў прыняты шэраг важных дакументаў, і зараз галоўнае - гэта рэалізацыя.

Дэмаграфічная і сямейная палітыка, аплата і ўмовы працы, а таксама сацыяльная падтрымка насельніцтва - усяго больш як 10 пытанняў, аб якіх сёння гаварыла міністр Мар'яна Шчоткіна, падводзячы вынікі працы свайго ведамства за 2014 год.