Праект "Равеснікі Незалежнасці". Чвэрцьвекавая гісторыя Беларусі вачамі маладых людзей 25 гадоў

5 Чэрвеня 2019

Наш аграрны сектар зараз паспяхова забяспечвае не толькі ўнутраны рынак. Беларусь ужо даўно сур'ёзны гулец з міжнародным попытам. Напрыклад, па пастаўках тварагу і сыру  наша краіна ўвайшла ў чацвёрку сусветных экспарцёраў. Гэта заслуга  ў тым ліку беспрэцэдэнтнай дзяржпраграмы па адраджэнні сяла з вялікімі інвестыцыйнымі ўкладаннямі. Па факце  гэта пункт адліку новага этапа для аграрнага сектара. Памятаеце,  тады з'явілася слова  "аграгарадок".

Аб тым, як змянялася жыццё беларускай вёскі,  якія зараз ёсць магчымасці ў моладзі ў аграгарадках. Глядзіце прама зараз  у праекце "Равеснікі Незалежнасці", прысвечаным 25-годдзю асноўнага закона краіны - Канстытуцыі - і інстытуту прэзідэнцтва. Мы запрасілі 10 маладых людзей 25 гадоў з розных сфер і ўжо іх вачамі паглядзім на чвэрцьвекавую гісторыю Беларусі.