Праект "Аднагодкі незалежнасці"

9 июня 2019

Працаўнікі сяла гарантуюць харчовую бяспеку не толькі ўнутры краіны. Наш аграрны сектар зараз паспяхова запаўняе прылаўкі іншых краін. Беларусь ужо даўно сур'ёзны гулец на сусветным рынку. Напрыклад, у пастаўках тварагу і сыру  наша краіна ўвайшла ў чацвёрку сусветных экспарцёраў. Пра гэта ў 90-я і не марылі. Новае пакаленне, вядома, не памятае, а я яшчэ заспеў той час, калі на паліцах у магазінах было пуста, а цэны за год вырасталі ў дзясяткі разоў.

І той жа сыр быў неверагодным дэфіцытам! Зараз пра гэта маладыя людзі ведаюць з аповедаў бацькоў. І новаму пакаленню сапраўды цяжка ўявіць, што калісьці так жылі іх родныя. Пра тое, як змянялася жыццё беларусаў і якія зараз ёсць магчымасці ў нашай моладзі, распавядае праект, прысвечаны 25-годдзю асноўнага закона краіны Канстытуцыі і інстытуту прэзідэнцтва. Мы запрасілі 10 маладых людзей з розных сфер, і ўжо іх вачамі паглядзім на 25-гадовую гісторыю Беларусі. Такім чынам, аднагодкі незалежнасці ў "Галоўным эфіры".