Праект рэканструкцыі моста праз Прыпяць будзе рэалізаваны да канца года

28 Лютага 2018

Праект рэканструкцыі моста праз Прыпяць ужо распрацаваны і будзе рэалізаваны да канца года. Аб гэтым стала вядома нашым карэспандэнтам. Зараз там працуюць будаўнічыя брыгады. Функцыянаванне часовай пераправы цалкам спынена: раку скаваў лёд, і перапраўляцца на лодках стала небяспечна. У найбліжэйшы час на Прыпяці пачне працаваць ледакол, каб перавозіць людзей на катарах ізноў стала магчыма. А пакуль з праблемай сутыкнуліся і працаўнікі Тураўскага малочнага камбіната: 80 чалавек жывуць у Жыткавічах. Як вырашаюць пытанне дастаўкі людзей, нам распавяла дырэктар прадпрыемства Вольга Луцко.

Сёння камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне сабраць з піламатэрыялаў часовы пешаходны мост - узводзіць яго пачнуць ужо заўтра. На месцы працуе і наша здымачная група. Усе падрабязнасці - у "Панараме