Праект "Шлях да поспеху" стартаваў сёння ў Акадэміі кіравання

29 марта 2018

Гэта пляцоўка для кар'ернага росту, якая заклікана павысіць кадравы патэнцыял дзяржорганаў і прыцягнуць моладзь у гэтыя шэрагі. У першы праект з паўтары тысячы чалавек прайшлі 30 юнакоў і дзяўчат. Галоўныя крытэрыі адбору - камунікабельнасць, красамоўства і ўменне трымаць увагу аўдыторыі.

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Я лічу, гэта вельмі цікавая ініцыятыва Акадэміі кіравання. Мне здаецца, гэта свайго роду, не трэба ідэалізаваць, што гэта будзе выхаванне лідара або навучанне лідара, але гэта будзе спроба стварэння таго актыву, які зможа прымаць нейкія кіраўніцкія рашэнні ў самых розных сферах, незалежна ад пасады".

Навучанне ў Акадэміі кіравання разлічана на год. Пасля кадравай эліце абяцаюць дапамагчы з працаўладкаваннем.