З плошчы Якуба Коласа гарадская галерэя пераедзе на пешаходную вуліцу Камсамольскую. Гэты сезон для арт-iнiцыятывы юбілейны. "Мастак і горад" адзначае 10-годдзе. Фокус сёлетняй выставы на творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Акрамя таго, эстэты змогуць азнаёмiцца з сучаснымі беларускімі аўтарамі. Старт гарадскога вернісажу - 27 мая.
Амаль 40 работ Леаніда Шчамялёва будуць суправаджацца біяграфіяй аўтара і тэкставым апісаннем на трох мовах - беларускай, рускай і англiйскай. На рэпрадукцыі карцін нанесена антывандальнае пакрыццё, якое не баіцца пашкоджанняў.













