Інтэрактыўныя заняткі, гульні і лекцыі на тэму здаровага ладу жыцця правядуць валанцёрскія атрады для сталічных вучняў. Праект пад назвай "На шляху да моцнага здароўя" стартаваў сёння ў Мінску. Добраахвотнікі – студэнты сталічнага Медыцынскага ўніверсітэта і Вучылішча алімпійскага рэзерву - падрыхтавалі прэзентацыі і паказы на тэмы спартыўнай загартоўкі, правільнага харчавання, а таксама прафілактыкі розных захворванняў.
Праект будуць ладзіць ў розных навучальных установах сталіцы. Прадоўжыцца ён да канца года.













