Гукі піяніна, мелодыя саксафона і рытм ударных. Турыстычны сезон у Мінску грыміць на ўвесь Верхні горад. Кожныя выхадныя ў гістарычным цэнтры мінчан і гасцей сталіцы ёсць чым здзівіць. Пляцоўка ля ратушы, JAM дворык, музычнае скрыжаванне - усё гэта праект "Пешаходка".
Уладзіслаў Пінчук, арганізатар праекта "Пешаходка ў Верхнім горадзе": "З гадзіны да дзвюх у Карэтным дворыку, што на Кірыла і Мяфодзія, 8, пройдзе гістарычная рэканструкцыя эпохі рыцарства. Гэта відовішчныя баі, турніры, спаборніцтвы за сэрца дамы. Будуць народныя танцы, у якіх абавязкова неабходна паўдзельнічаць. Адразу пасля рэканструкцыі можна ўбачыць сучасны, але заснаваны на традыцыях тэатр батлейка. Я б парэкамендаваў зазірнуць у дворыкі і ўбачыць вулічных музыкантаў, у прыватнасці, JAM дворык. Гэта чыстая імправізацыя, унікальная музыка, эксперыментальная музыка. Магчыма, гэта будзе вам цікава, вы пачнеце хадзіць туды рэгулярна".
16 пляцовак сталіцы аб'яднаныя ў адной "Музычнай карце Мінска". Артысты іграюць не толькі на зямлі, але і пад ёй. Пачуць кожнага ўдзельніка "Пешаходкі" можна да восені.













