Праект "Незалежнасць - гэта магчымасць"

28 сентября 2015

Беларуская сельгасакадэмія - найстарэйшая аграрная ВНУ Еўропы - адзначае ў гэтыя дні 175-годдзе. І ўжо складана ўявіць, што пару дзясяткаў гадоў таму ў гісторыі ВНУ магла быць пастаўлена кропка. Тады, у 90-я, аб падрыхтоўцы спецыялістаў для сельскай гаспадаркі нават не думалі. Калгасы-саўгасы распадаліся, усё прыходзіла да заняпаду. І толькі дзякуючы рэзкаму развароту харчаванне становіцца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, а аграрная навука - флагманам галіны, дзякуючы якой зараз Беларусь атрымлівае дзясяткі мільярдаў у бюджэт. Як незалежнасць дала магчымасць развівацца далей. Чарговую серыю праекта глядзіце прама зараз (відэа).