Праект "Незабыты подзвіг" сёння пачнецца на "Беларусь 1"

11 июня 2019

Іх ведалі ўсе піянеры вялікай савецкай краіны. Іх бралі за ўзор. А апошнім часам  узнікла пытанне: а ці не выдумка ўсё гэта савецкіх ідэолагаў? Сёння на "Беларусь 1" пачнецца новы праект "Незабыты подзвіг". Аўтары фільма правялі ўласнае расследаванне, вывучылі дакументы, сведчанні відавочцаў. І прайшлі ваеннымі дарогамі дзяцей, якія ваявалі за Радзіму нароўні з дарослымі.