Праект "На кантролі Прэзідэнта". ЖКГ. У сераду на "Беларусь 1"

1 декабря 2019
Сфера, якая заўсёды выклікае шмат пытанняў, ЖКГ. Ад размоў  пра неабходнасць канкурэнцыі  тут пераходзяць да справы. Адкрываюцца  роўныя магчымасці для працы як дзяржаўным, так і прыватным арганізацыям. 

З наступнага года выканаўцу жыллёва-камунальных паслуг будуць выбіраць выключна на конкурснай аснове. Правядзеннем тэндэраў, а далей і ацэнкай якасці выканання прац зоймуцца альбо службы заказчыка (іх пачынаюць ствараць па ўсёй краіне), альбо мясцовыя органы ўлады.

Новаўвядзенне закране практычна ўсе ЖКП, акрамя вода-, газа- і электразабеспячэння, а таксама ацяплення. Напрыклад, бягучы або капрамонт, абыходжанне  са  смеццем або, скажам, добраўпарадкаванне тэрыторый. 

Пытанне: што мы ўбачым у жыроўках? Адказы - у чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду на "Беларусь 1".