"На кантролі Прэзідэнта". Якасць вады. Глядзіце заўтра пасля "Панарамы"

27 мая 2019

Сёлета ў Беларусі пабудуюць 250 станцый абезжалезвання. Усяго на працягу найбліжэйшых 6 гадоў у краіне павінны пачаць працаваць 1400 новых такіх будынкаў. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу распавёў намеснік міністра ЖКГ. Паводле слоў Віталя Смірнова, гэта адзін з захадаў, што робіцца ў краіне па выкананні даручэння Прэзідэнта - забяспечыць да 2025 года стапрацэнтны доступ да чыстай вады нават у самых аддаленых кутках краіны. Пакуль задача не будзе выкананая, беларусам прапануюць плаціць за няякасную ваду менш.

Акрамя таго, штогод вырашана змяняць не менш за 3 % сетак водазабеспячэння, якім ужо больш за 30 гадоў. Амаль 4 сотні кіламетраў новых труб па ўсёй краіне абяцаюць пракласці сёлета. Як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па доступе да чыстай вады, глядзіце спецыяльны праект "На кантролі Прэзідэнта" ў сераду пасля "Панарамы".