Праект "На кантролі Прэзідэнта" - пра гандаль у рэгіёнах Беларусі. Глядзіце заўтра пасля "Панарамы"

29 января 2019

У Беларусі расце колькасць суб'ектаў малога бізнесу. Стымулам сталі заканадаўчыя нормы і сёмага дэкрэта, і ўказа аб развіцці гандлю на сяле. У малых гарадах і вёсках летась адкрылася амаль тысяча сто магазінаў, майстэрняў або кафэ. Прычым у асноўным гэта індывідуальныя прадпрымальнікі. Сапраўдны бум і ў росце рытэйлу, а таксама магазінаў ля дома. Тут свае перавагі. За кошт невялікай плошчы - аптымальныя выдаткі і гарантаваны попыт.

У той жа час у 17 буйных гандлёвых сетак больш як палова харчовых магазінаў краіны і 70 працэнтаў прадуктовых плошчаў. Ці патрэбныя новыя механізмы дзяржрэгулявання працы буйных гульцоў гандлю, каб яны не з'ядалі дробных? І чаго асцерагаецца сёння бізнес? Пра гэта глядзіце ў праекце АТН "На кантролі Прэзідэнта" заўтра пасля "Панарамы".