Праект "Міншчына дзіўная" прапануе адкрыць для сябе нязведаныя месцы і маршруты

24 октября 2018

Пазнаёміцца бліжэй з малой радзімай. Праект "Міншчына дзіўная" аб'яднаў брэнды цэнтральнага рэгіёна. Кожны раён раскрывае адметныя рысы, цікавыя аб'екты і, вядома, людзей, якія праслаўляюць родны край. Стваральнікі праекта прапануюць адкрыць для сябе нязведаныя месцы і маршруты, пазнаёміцца з выдатнымі дзеячамі, самабытнымі майстрамі і калектывамі.

Першы маршрут, па якім адправяцца турысты, - Бярэзінскі раён. Акрамя азнаямлення з маляўнічымі краявідамі, тут можна убачыць самую вялікую драўляную лыжку і наведаць Музей міфаў.