Праект "Дыспазіцыя" пра манеўры краін АДКБ "Баявое братэрства - 2021" у Таджыкістане

18 октября 2021

Няпросты інфармацыйны фон і цэлы шэраг асаблівасцяў суправаджаюць манеўры краін АДКБ "Баявое братэрства - 2021" у Таджыкістане. У гэтыя дні на палігонах Мамірак і Харбмайдон - 5 тысяч чалавек, каля 700 адзінак узбраення і ваеннай спецтэхнікі, у тым ліку мабільныя бронемашыны, самалёты, верталёты і беспілотныя лятальныя апараты. Беларускія вайскоўцы таксама прымаюць удзел у вучэнні армій краін ваеннага альянсу.  На працягу шасці дзён вайскоўцам трэба будзе адпрацаваць задачы па падрыхтоўцы і правядзенні сумеснай аперацыі па лакалізацыі прымежнага ўзброенага канфлікту ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Падрабязнасці  - у "Дыспазіцыі".